У аўторак, 18 ліпеня 1944 года, сярод іншых населеных пунктаў, вызваленых ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на ўвесь свет у паведамленні Савецкага інфармбюро прагучала і назва нашай Жабінкі. Хоць насамрэч у той дзень усё толькі пачыналася.
Вось урывак з таго паведамлення “Савецкага інфармацыйнага бюро”(публікуецца на мове арыгінала):
Так, дата паведамлення, у якім распавядалася пра Жабінку, – 18 ліпеня 1944 года, аднак у названы дзень усё толькі пачыналася і асноўныя баі за вызваленне нашага краю былі яшчэ наперадзе.
У баях за Жабінкаўшчыну загінулі байцы 61-й стралковай Нікапальскай Чырванасцяжнай дывізіі 28-й арміі І-га Беларускага фронту (дывізію ўзначальваў палкоўнік Андрэй Шацкоў, фронтам кіраваў Маршал Савецкага Саюза Канстанцін Ракасоўскі).
Источник: Сельская праўда