Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Звыш 5 тыс. км рэспубліканскіх і мясцовых дарог плануецца адрамантаваць у 2025 годзе

13/03/2025 09:03
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 5 тыс. км рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог плануецца адрамантаваць у 2025 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

У Брэсцкай вобласці абновяць 570 км дарожнага пакрыцця (з іх 232 км - рэспубліканскія дарогі, 338 км - мясцовыя), у Віцебскай - 844 км (240 і 604 км), Гомельскай - 808 км (218 і 590 км), Гродзенскай - 888 км (333 і 555 км), Мінскай - 1312 км (306 і 1006 км), Магілёўскай - 661 км (288 і 373 км).

Акрамя таго, у 2025 годзе на 100 км дарог, якія вядуць ад раённых цэнтраў да аграгарадкоў, будзе ўладкавана ўдасканаленае дарожнае пакрыццё.   

Карты-схемы ўчасткаў, на якіх плануецца правядзенне дарожных работ, апублікаваны на сайце Мінтранса.

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года добраўпарадкавання ўключае 47 мерапрыемстваў. Створаны рэспубліканскі штаб, пасяджэнні якога будуць праводзіцца не радзей раз у квартал.-0-