Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Ураджайнасць ячменю ў Брэсцкай вобласці вышэйшая за ўзровень мінулага года

30/07/2025 10:07
Гаспадаркі Брэсцкай вобласці ўбралі 30 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых культур, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў.

На тэмпы жніва ўплываюць дажджы. Аграрыі выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну для ўборкі ўраджаю. У паўднёва-заходнім рэгіёне намалацілі 461 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 46,7 ц/га. Гэта на 7,4 ц/га больш за мінулагодні ўзровень. У Брэсцкай вобласці практычна завяршылі ўборку азімага ячменю. Камбайнам засталося прайсці 0,3 працэнта плошчаў, адведзеных пад гэту культуру. Ураджайнасць - 45,4 ц/га (на 3 ц/га вышэй за паказчык 2024 года). У засеках ужо 138,5 тыс. т азімага ячменю. Вал амаль на 11 тыс. т большы за атрыманы на год раней. Пяць раёнаў маюць ураджайнасць 50 ц/га і вышэйшую.

Гаспадаркі Брэстчыны ўбралі азімы рапс на 64 працэнтаў плошчаў. Намалацілі 102 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць - 25,3 ц/га.

"Уборку пачалі ўсіх культур. Добры ўраджай дае яравы ячмень, 77 працэнтаў убрана. Намалочана 156 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць - 52,4 ц/га. Гэта на 15,5 ц/га вышэй за ўзровень мінулага года. Лён выцераблены на плошчы 4,8 тыс. га (77 працэнтаў). Завяршылі такую работу Пружанскі і Бярозаўскі раёны", - расказаў Анатоль Шчуплянкоў.

Паралельна сельгаспрадпрыемствы Брэсцкай вобласці ўбіраюць салому. Аграрыі займаюцца падрыхтоўкай глебы да сяўбы азімых культур, назапашваннем мінеральных угнаенняў.-0-