Штодня грамадзяне звяртаюцца ў службу "адно акно" Жабінкаўскага райвыканкама па самым шырокім спектры пытанняў
Найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца адміністрацыйныя працэдуры, якія датычацца пытанняў:
· жыллёвых праваадносін (пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; унясенне змяненняў у склад сям'і, з якім грамадзянін стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; выдача грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, напрамкаў для заключэння дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва - уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў; рэгістрацыя дагавораў найму жылля прыватнага жыллёвага фонду, выдача даведкі аб стане на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў);
· архітэктуры і будаўніцтва (выдача дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома і (або) нежылых капітальных пабудоў, выдача дазволу на рэканструкцыю жылых і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі)
· адукацыі (пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі).
Служба "адно акно" размяшчаецца ў будынку райвыканкама па адрасу:
г. Жабінка, вул. Кірава, 47, тэл. 8(01641) 60216, 142.
У службе "адно акно" Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта працуе даведачна-інфармацыйная служба "Даведачная "Адно акно".
Набраўшы бясплатны нумар 142 альбо па тэл. 60216 можна даведацца:
Службай "адно акно" Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры 1.6 «Уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства (работы, службы) і жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў» інфармацыя аб правах канкрэтнай фізічнай асобы на аб'екты нерухомай маёмасці з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю" запытваецца ў рэжыме "анлайн" на бязвыплатнай аснове.