ЖАБІНКАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЖАБІНКАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

ТВОРЧУЮ СПРАВАЗДАЧУ ТРЫМАЛІ БРЭСЦКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ГАРАДСКОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

29/01/2024 15:00

 

Літаратурна-музычная гасцёўня “Берасцейскія сустрэчы” ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 28 студзеня стала месцам сустрэчы літаратараў Брэстчыны, якія падвялі вынікі працы за 2023 год. Творчую справаздачу сябраў Брэсцкага абласнога аддзялення РГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вялі старшыня абласной суполкі Таццяна Дземідовіч і бібліятэкар Наталля Арцемчык. Прыхільнікі і аматары айчыннай краязнаўчай літаратуры змаглі пазнёміцца з новымі творамі, задумамі і разважаннямі майстроў слова Берасцёйшчыны. За мінулы год было выдадзена 17 аўтарскіх кніг, у тым ліку аповесць Анатоля Бензерука “Галавасек”.

Таццяне Дземідовіч падрабязна спынілася на кожным выданні. Напрыклад, Мікалай Кавалевіч з Брэста адзначыўся паэтычным зборнікам “Перад іконамі зямлі”. Зборнік сваёй лірыкі пісьменнік Васiль Жушма назваў “Кахання зорныя кастры”. Таццяна Шульга выпусціла кніжку вершаў “Ад вясны і да вясны…”.

Пра тое, як стваралася дакументальная аповесць эсэ “Галавасек”, падрабязней спыніўся аўтар кнігі, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”, Анатоль Бензярук.

Зборнік Анатоля Бярнацкага “Загадкавы свет беларускай прыроды” дазволіць здзейсніць займальнае падарожжа ў непаўторны свет раслін роднай краіны. А “Дзве рапсодыі” ад паэта-сатырыка Віктара Рэчыца, напоўненыя тонкім гумарам, удала спалучаюць лагодныя ўсмешкі з калючым пацвельванням, што заўсёды вызначае творчую манеру аўтара. Паэт з вёскі Гарадная Столінскага раёна Васіль Казачок летась адзначыўся кнігай “Я веру!”, у якой закранае многія злабадзённыя жыццёвыя праблемы.

Да дзіцячай аўдыторыі звяртаецца Анатоль Крэйдзіч – стваральнік п’есы-казкі “Марыська-папараць”, героі якой пераносяцца ў свет мінуўшчыны, калі на зямлі валадарылі духі прыроды. А Анатоль Дзенісейка прысвяціў перавыданне сваёй чарговай кнігі няпростым часам Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, у Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга вершаў паэтаў Брэстчыны “Чыстая музыка неба”, дзе сабраны лепшыя творы Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко.

Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах “Астрамечаўскі рукапіс”, рэдактарам і ўкладальнікам якога з’ўляецца вядомы брэсцкі пісьменнік Аляксандр Валковіч.

Даўно з найлепшага боку сябе зарэкамендаваў альманах “Астрамечаўскі рукапіс”, які не першы год выдае апантаны пісьменнік-краязнавец Аляксандр Валковіч. Надзвычай прыкметнай творчай і выдавецкай дзейнасцю вызначаецца кабрынчанка Наталля Кандрашук (Ефціфеева). Летась яна выпусціла ў свет паэтычныя зборнікі на беларускай і рускай мовай “Лабірынты летуценняў”, “Переводчик”, а таксама іншыя кніжкі для дзяцей.

У час сустрэчы выступілі Зінаіда Дудзюк, якая заўжды вызначаецца плённасцю, і Таццяна Дземідовіч – аўтар кніг “Абое рабое” і “Мармеладное лето”, што пабачылі свет у 2023 годзе ў сталічных выдавецтвах.

Добрай пляцоўкай для літаратараў з’яўляецца альманах “Берасцейская скарбніца”. У яго пятым, юбілейным, нумары, які выйшаў летась, змешчаны вершы і проза пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, гасцей і ўдзельнікаў літаратурных клубаў Брэстчыны і членаў Краснаярскай рэгіянальнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі.

Аўдыторыя вельмі прыязна прыняла выступленне Васіля Барысюка, які апошні па часе стаў сябрам Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.

Імпрэзу па-сапраўднаму ўпрыгожвалі сваімі спевамі ўдзельнікі хору “Вераснёвы звон”.

Антон ЦЫМУС
Фота аўтара

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі