
25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі вызначыла тэму першага ўрока ў новым навучальным годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе профільнага міністэрства.
Так, у новым 2025/26 навучальным годзе тэма першага ўрока - "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню". Размова пойдзе аб павазе да традыцый і дасягненняў нашага народа і важнасці захавання спадчыны для будучых пакаленняў. Першы ўрок дапаможа выхаваць пачуццё гонару і адказнасці за сваю краіну.
Метадычныя матэрыялы, прэзентацыі і сцэнарыі з бібліятэкі адзіных урокаў будуць размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале. Пры распрацоўцы сцэнарыя рэкамендуецца ўлічваць узроставыя асаблівасці навучэнцаў, узровень падрыхтоўкі класа, мясцовы краязнаўчы матэрыял і традыцыі ўстановы адукацыі.-0-