
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковыя сродкі накіруюць у Беларусі на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на ААТ "Бярозабудматэрыялы" і Кобрынскім інструментальным заводзе "СІТОМО". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 ліпеня 2025 года нумар 417, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.
Кобрынскі інструментальны завод "СІТОМО" ў 2025 годзе зможа атрымаць падтрымку з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду на суму звыш Br6,2 млн. Тут прадугледжана стварэнне імпартазамяшчальнай вытворчасці храміраваных загатовак штокаў гідрацыліндраў.
ААТ "Бярозабудматэрыялы" ў 2025-2026 гадах можа разлічваць на выдзяленне да Br15 млн з інавацыйнага фонду Брэсцкага аблвыканкама для мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей. Размова ідзе аб арганізацыі мантажнага праёму для рамонту тэхналагічнага абсталявання, тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці керамічнай пліткі ў некалькіх цэхах.
За Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва з пачатку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта замацаваны абавязак прадстаўляць у Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях справаздачу аб выкарыстанні ААТ "Бярозабудматэрыялы" выдзеленых сродкаў.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-