Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

ЗА БЯСПЕКУ Ў ЖЫЛЛЁВЫМ ФОНДЗЕ

13/02/2024 09:02
 

Каб павысіць узровень бяспекі людзей, актывізаваць пажарна-прафілактычную работу, прааналізаваць яе эфектыўнасць і ацаніць гатоўнасць да вясеннега пажаранебяспечнага перыяду, на Жабінкаўшчыне з 12 па 16 лютага 2024 года праводзіцца прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Яе мэты – зніжэнне колькасці пажараў, што адбываюцца праз незахаванне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў нецвярозым стане. У населеных пунктах раёна пройдуць сельскія сходы грамадзян з абмеркаваннем на іх пытанняў па папярэджанні пажараў.