Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // АДНО АКНО // Дзейнасць службы "Адно акно"

Дзейнасць службы "Адно акно"

Штодня грамадзяне звяртаюцца ў службу "адно акно" Жабінкаўскага райвыканкама па самым шырокім спектры пытанняў

Найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца адміністрацыйныя працэдуры, якія датычацца пытанняў:

·   жыллёвых праваадносін (пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; унясенне змяненняў у склад сям'і, з якім грамадзянін стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; выдача грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, напрамкаў для заключэння дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва - уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў; рэгістрацыя дагавораў найму жылля прыватнага жыллёвага фонду, выдача даведкі аб стане на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў);

·  архітэктуры і будаўніцтва (выдача дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома і (або) нежылых капітальных пабудоў, выдача дазволу на рэканструкцыю жылых і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі)

·  адукацыі (пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі).

Служба "адно акно" размяшчаецца ў будынку райвыканкама па адрасу:

г. Жабінка, вул. Кірава, 65, кабінет № 11, тэл. 8(01641) 60216, 142.

У службе "адно акно" Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта працуе даведачна-інфармацыйная служба "Даведачная "Адно акно".

Набраўшы бясплатны нумар 142 альбо па тэл. 60216 можна даведацца:

  • аб найменні адміністрацыйных працэдур;
  • аб пераліках дакументаў і (або) звестках, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • аб памерах платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • пра час прыёму, месцазнаходжанне, нумар службовага тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку, пасаду работніка, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення пэўнай адміністрацыйнай працэдуры;
  • аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.

Службай "адно акно" Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры 1.6 «Уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства (работы, службы) і жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў» інфармацыя аб правах канкрэтнай фізічнай асобы на аб'екты нерухомай маёмасці з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю" запытваецца ў рэжыме "анлайн" на бязвыплатнай аснове. 

Вынікі працы службы "адно акно"

За 2022 год службай "адно акно" прынята заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур - 2133

У тым ліку:

у дачыненні да фізічных асоб - 1899

у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання - 234

Адмоўлена ў прыняцці заявы - 0

Адмоўлена ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - 1